Міжнародны фестываль фатаграфіі і візуальнага мастацтва адкрыецца 7 лістапада а 18:00 на другім паверсе OD PRIOR на Kamenné Square ў Браціславе.

Праект The Ideal Юліі Лейдзік і Яўгена Канаплёва будзе прадстаўлены ў рамках тэмы Trip Without a Ticket, піша Reform.news.

«„Ідэал“ — гэта доўгатэрміновае фатаграфічнае даследаванне жаночай ідэнтычнасці, уяўлення і імкнення быць убачанай такой, якой жанчына адчувае сябе ўнутры, а не такой, якой яе бачыць грамадства.

Юлія Лейдык спытала беларусак, якая вядомая жанчына іх натхняе або здаецца іх адлюстраваннем. Выкарыстоўваючы гэтыя вобразы як адпраўную кропку, яна імкнулася перадаць не знешняе падабенства, а ўнутраную сувязь.

Гэтыя фотаздымкі сціраюць межы паміж рэальнасцю і фантазіяй, памяццю і жаданнем — ператвараючыся ў споведзь, пратэст і вяртанне сабе ўласнага вобраза, вольнага ад навязаных ідэалаў», — кажуць арганізатары

Фестываль OFF Bratislava з’яўляецца адной з ключавых падзей у свеце сучаснага візуальнага мастацтва Цэнтральнай Еўропы і забяспечвае важную платформу для еўрапейскіх і сусветных мастакоў.