Нагадаем, прэмію «Голас пакалення свабоды» стварыў «Беларускі ПЭН» у партнёрстве з Праваабарончым цэнтрам «Вясна», «Беларускай асацыяцыяй журналістаў», Press Club Belarus і Фондам «Свабодная прэса для Усходняй Еўропы».

Яе мэта — ўшанаванне жыццёвых дасягненняў і праваабарончай дзейнасці выдатных беларускіх літаратараў, праваабаронцаў і журналістаў, якія былі вымушаны эміграваць праз пераслед пасля 2020 года і цяпер пражываюць у Польшчы, Чэхіі або Літве.

Лаўрэаты прэміі «Голас пакалення свабоды» — 2025:

  • Зоя Белахвосцік
  • Генадзь Верацінскі
  • Уладзімір Вялічкін
  • Аляксандр Гарцуеў
  • Алег Груздзіловіч
  • Наталля Дуліна
  • Максім Жбанкоў
  • Андрэй Завадскі
  • Аляксандр Капуцкі
  • Валерый Карбалевіч
  • Аляксандр Класкоўскі
  • Зося Кустава
  • Любоў Лунёва
  • Віктар Марчук
  • Тамара Мацкевіч
  • Уладзімір Мацкевіч
  • Ірына Сухій
  • Сяргей Сыс