Фестываль ENDEMITY — міждысцыплінарная падзея. Апроч сустрэч з пісьменнікамі, ён разглядае тэмы, звязаныя з літаратурай, праз тэатральныя спектаклі, фотавыставы, майстар-класы і акцыі ў публічнай прасторы.

Фестываль адбудзецца ў Познані 27–31 кастрычніка.

У фундацыі Kut (Kramarska 32) 27 кастрычніка а 18:30 адбудзецца сустрэча са беларускай пісьменніцай Святланай Курc (Евай Вежнавец). А 20:00 пачнецца дыскусія з удзелам беларускіх і польскіх творчых удзельніц.

28 кастрычніка а 18:30 у фундацыі Kut адбудзецца сустрэча з літаратаркай з Беларусі Ганнай Янкутай. А 20:00 пачнецца перфарматыўнае чытанне вершаў да Ночы расстраляных паэтаў.

Праграма

Фестываль ENDEMITY, прысвечаны літаратуры Цэнтральна-Усходняй Еўропы, задае пытанне: ці з’яўляецца творчасць пісьменнікаў гэтага рэгіёна асаблівай? Ці стварыла камбінацыя гістарычнага досведу, далікатнай, шматразова пераасэнсоўваемай ідэнтычнасці і геаграфічных умоў перадумовы для з’яўлення эндэмічнай літаратуры?