«Спадчына» распавядае пра Мінск улетку 2020 года. Гэта гісторыя беларускай сям’і, якая стаіць перад выбарам: заставацца вернай рэжыму ці далучыцца да супраціву? У цэнтры аповеду — фатограф Павел, які разрываецца паміж прыстасаванствам і паўстаннем.

«Удзячны маім ка-сцэнарыстам Эстэр Бернсторф і Бехрузу Карамізадэ! На шляху даўжынёй у 5 гадоў, я таксама меў радасць працаваць з цудоўнымі сцэнарнымі драматургамі Габрыэле Брунэнмаер і Францам Родэнкірхерам. Асабліва ўдзячны маім прадусарам Андрэа Шутэ і Дзірку Дэкеру!» — распавёў рэжысёр і сусцэнарыст праекта Аляксей Палуян.

Як піша «Еўрарадыё», здымкі праекту яшчэ не пачаліся, аўтары збіраюць дадатковае фінансаванне.