Гэта кніга з фотаздымкамі Беларусі 2020-2025 гадоў ад вядомай дызайнеркі і фатографкі.

«Новага матэрыялу назбіралася вельмі шмат. Штосьці выходзіла ў якасці паштовак, штосьці вы бачылі ў маім інстаграме», — напісала аўтарка.

Фармат кнігі — 17×24 см. Вокладка з тканіны, супервокладка з паўпразрыстай паперы ад GF Smith. 224 старонкі. Час выхаду кнігі — зіма 2025/2026.

Зрабіць перадзамову можна на сайце kolerbooks.com. Такім чынам вы дапамагаеце кнізе выйсці хутчэй. Перадзамовы прымаюцца да 10 лістапада, пасля кошт кнігі будзе вышэйшым.