Назва Rattus Sapience адразу выклікае асацыяцыі з сучаснай чалавечай цывілізацыяй. Яна перадае галоўную ідэю праекта: недзе пад намі, над намі або нават побач з намі заўсёды існавала і развівалася асобная разумная цывілізацыя, пра якую мы амаль нічога не ведаем і ўспрымаем яе толькі праз прызму сваіх страхаў і міфаў.
Rattus Sapience — гэта дыялог двух галасоў: візуальнага — мастачкі і фатографкі Марыі Карнеенкі, і тэкставага — журналісткі і пісьменніцы Тацяны Заміроўскай.
Гэта сустрэча адбылася выпадкова: калі каманда працавала над Rattus Sapiens, адна з удзельніц у той жа час чытала новую кнігу Тацяны — зборнік эсэ пра розныя эпохі. Адно з іх было прысвечана… пацукам.
Rattus Sapience гэта другі праект новага выдавецтва. Нагадаем, TAMAKA спецыялізуецца на выданні кніг па выяўленчым мастацтве, фатаграфіі, дызайне і архітэктуры. Як пісаў sekktor.online, першай кнігай стаў дэбют фотамастачкі Машы Святагор.