Пляцоўка аб’ядноўвае art&tech стартапы Еўропы і Вялікабрытаніі. Maramora сталі адзінымі прадстаўнікамі Беларусі на івэнце 22–23 кастрычніка ў Вене.

На сваім стэндзе стартап прадставіў невялікую куратарскую вітрыну арт-практык, накіраваных на падтрымку дабрабыту і творчай устойлівасці.

Maramora паказалі некалькі ключавых праектаў: візуальныя элементы сваёй айдэнтыкі ад Ксеніі Лагавой, Playlist of Adequacy — кароткія навукова абгрунтаваныя практыкі для хуткай «перазагрузкі» ад Вольгі Андрэевай, а таксама запісаную цялесную практыку ад Валерыі Хрыпач, якая дапамагае знізіць напружанне і павысіць канцэнтрацыю.

Стартап прадстаўлялі ка-фаўндерка Наталля Трэніна, а таксама CEO maramora Ганна Палей анлайн.

Maramora — гэта платформа, якая дапамагае камандам і асобам кіраваць стрэсам, спалучаючы псіхалагічная і арт-практыкі.