Варшаўская прэм’ера стужкі Юрыя Сямашкі адбудзецца 6 лістапада ў кінатэатры Kinoteka.

Фільм ужо паказалі на Берлінале, ў Мадрыдзе, Хельсінкі, Паўднёвай Карэі, Вроцлаве, Тэгеране і Нідэрландах.

У «Лебядзінай песні Фёдара Озерава» расказваецца гісторыя маладога музыканта, які намагаецца выйсці з творчага крызісу на фоне грамадска-палітычных падзей, якія адбываюцца ў яго краіне.

Пасля сеансу адбудзецца Q&A з Юрыям і камандай фільма.

Паказ адбудецца у межах фестываля «Паўночнае ззянне». Праграму беларускага конкурсу ўжо публікаваў sekktor.online.