Прадзюсарская ініцыятыва INEXKULT запрашае вас на Міждысцыплінарна Безпрынцыпны Андэграўндны Фэст “Junactva”.

У цэнтры ўвагі — творцы тэатра і музыкі, чые тэксты аб’ядноўваюць абсурд і іронію. Іх досвед ператварае музыку ў перформансы — сінтэз гуку, святла і эмоцый. 

На сцэне:

  • Гурт Касіяпея — касмічны шызапоп з навукова-фантастычным гучаннем і іранічнымі тэкстамі
  • Ягор Забелаў — эксперыментальны сплаў акардэоннага року, авангарднага джаза і неакласікі
  • WTBSK ад Светы Бень і Сяргея Навіцкага — сумесь эмбіенту, тэхна і трып-хопу з паэзіяй, якая гучыць ад шэпту да крыку
  • ZUI — змрочны, танцавальны сінтэвейв з глыбокімі тэкстамі і агрэсіўным бітам.

Кошт квіткоў: ад 130 zł злотых.

Дата правядзення: 17 студзеня, 19:00.

Лакацыя: Варшава, Komuna Warszawa, Emilii Plater 31.

Набыць квіткі