У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Менску расстралялі больш за 100 беларускіх дзеячаў культуры, мастацтва і навукі, а таксама грамадскіх дзеячаў. У гісторыю Беларусі гэтая ноч вайшла як чорная.

Да гэтай даты sekktor.online падрыхтаваў падборку кантэнта, прысвечанага гэтым страшным і драматычным падзеям.

Як расстрэльвалі беларускіх пісьменнікаў

Гісторыя ночы расстрэлаў беларускай інтэлігенцыі, калі б гэта адбывалася ў нашы дні і мы маглі б сачыць за гэтым праз сацыяльныя сеткі.

«Зніклая паэзія» і расстраляныя паэты

Дакументальны фільм рэжысёра Іллі Бажко, Беларусь, 2017 год.

Анлайн-канцэрт «(Не)РАССТРАЛЯНЫЯ» (1937-2021)

Імпрэза «Вольнага хору», прысвечаная ўшанаванню памяці ўсіх беларускіх творцаў, рэпрэсаваных рознымі ўладамі ў розныя гістарычныя перыяды.

Песні, за якія заплацілі жыццём | Годная Музыка

Мікіта Бялевіч расказвае пра трох паэтаў, якія не па сваёй волі, але аддалі жыццё за сваё мастацтва. І паказвае тры песні, зробленыя па іх тэкстах.

Executed poetry

Праект Free Belarus Center з 15 відэа, знятых ў Кіеве і Варшаве ў 2021 і 2022 гадах. У здымах узялі ўдзел Наталія Галаневич і Руслана Хазіпова з Dakh Daughters, Павел Гарадніцкі і Дзяніс Тарасенка з Разбітага Сэрца Пацана, сузаснавальнік бара «Карма» Глеб Кавалеў, галоўная рэдактарка «Белсат» Аліна Коўшык ды іншыя.