Мастачка атрымала прэмію Photo Essay за праект «State of Denial», прысвечаны візуальнаму асэнсаванню механізмаў прапаганды і палітычных рэпрэсій у Беларусі.
Прэмія SEEEU Photo Essay Award — гэта частка агульнага фестываля, якая адкрыта для фатографаў з усяго свету. Сёлета было абрана тры пераможцы, галоўны прыз узяла Саша Вялічка. Яна ж атрымала магчымасць паказаць свой праект у Токіа.
«State of Denial» быў распачаты ў 2023 годзе. Першая частка ўключае пастановачныя фотаздымкі, заснаваныя на рэальных гісторыях затрыманняў і судовых працэсаў у Беларусі.

Другую частку складаюць выявы, згенераваныя нейрасеткай на падставе рэальных загалоўкаў з дзяржаўных СМІ Беларусі, апублікаваных у дні канкрэтных затрыманняў, піша Reform.news.

Фота: Instytut Polski w Tokio