Да 20-годдзя праекта «Горад СОНца» выдавецтва «Тэхналогія» прадставіла каляндар з чорна-белымі фота сталіцы, зробленымі Артурам Клінавым у 2002–2005 гадах.

«У кнізе „Малая падарожная кніжка па Горадзе СОНца“ Артур Клінаў як архітэктар-горадабудаўнік вядзе экскурсію па Горадзе СОНца, апавядаючы пра яго канцэпцыю, гісторыю з’яўлення, эстэтыку і каноны. Акрамя таго, праект „Горад СОНца“ — гэта ўнікальная калекцыя мастацкіх фотаздымкаў, зробленых аўтарам у 2002–2005 гадах», — нагадалі ў выдавецтве.

Артур Аляксандравіч Клінаў — вядомы беларускі мастак, акцыяніст, дызайнер, фатограф, літаратар, сцэнарыст, галоўны рэдактар часопіса «pARTisan».