Беларускія сем’і запрашаюць на цудоўную сустрэчу, дзе можна будзе пачытаць разам з аўтарам вясёлую кнігу «Як завесці дыназаўра», пашукаць іх і нават стварыць уласнага на творчым майстар-класе з Волей Кузьміч.

Сустрэча для дзяцей 4–8 гадоў разам з дарослымі адбудзецца ў варшаўскім музэе POLIN (пляцоўка сямейнай адукацыі «У караля Мацюся») 16 лістапада з 15:00 да 18:00. Зменны абутак абавязкова!

Удзел бясплатны, але месцаў няшмат, таму рэгіструйцеся праз пошту: atrutneva@polin.pl