Барселонскае выдавецтва Gatopardo Ediciones выпусціць кнігу ў перакладзе Андрэя Казінца ўжо гэтай зімой.

«„¿Qué buskas, lobo?“ — адказ на гэтае пытанне змогуць пашукаць у Іспаніі, Мексіцы ці Аргенціне. Далёка сягнула ад роднай багны балотная казка, і мы гэтаму вельмі рады. Нагадаем, што раней беларускі бэстсэлер выходзіў па-дацку, па-нямецку, па-чэшску, па-шведску, па-нарвежску і па-польску», — кажуць у выдавецтве «Пфляўмбаўм».

Менавіта там ў 2020 годзе выйшла аповесць, якая прынесла аўтарцы прэмію Гедройця.