Гэта іх трэці паўнафарматны альбом – музыкі называюць яго самай смелай, вострай, сканцэнтраванай працай у дыскаграфіі.

«Гэта восем песень, якія мы стварылі па-сапраўднаму як гурт, учатырох, знаходзячыся ў адным пакоі, нібыта адзіны арганізм, што, безумоўна, адчуваецца і адразу вылучае гэтую працу сярод іншых нашых запісаў», – кажуць яны пра рэліз.

Па словах музыкаў, «Špil» стане кропкай у гісторыі гурта, які існаваў амаль 10 гадоў.

SnopSnoŭ – беларускі гурт, які ў сваім гучанні спалучае мноства стыляў: ад нью-вэйву і індзі-року да сучаснай электронікі. Сярод яго ўдзельнікаў Рома і Уладзь з гурта Syndrom Samazvanca.