Poznanska24 адкрылі запіс на лекцыі ў студзені.

Расклад лекцый на студзень:

“Гібрыдная ідэнтычнасць” у посткаланіяльнай літаратуры.

Анастасія Рыдлеўская працягвае свой гадавы курс, вы можаце далучыцца з любой кропкі свету. Абяцаюць пагружэнне ў складаны і шматслойны свет посткаланіяльнай літаратуры, дзе пераплятаюцца культура, гісторыя і пошук сябе.

Дата правядзення: 8 студзеня, 18:30.

Лакацыя: анлайн.

“Фемінізм у літаратуры ХХ–ХХІ стагоддзяў”.

Лекцыя ад Анастасіі Рыдлеўскай. Даведаецеся, як жанчыны-аўтаркі ламалі стэрэатыпы і стваралі гісторыю, пішучы свае творы.

Дата правядзення: 15 студзеня, 18:30.

Лакацыя: анлайн. 

Кіно: Уэс Андерсан.

Эксклюзіўная лекцыя ад Дашы Брыян для жыхароў Варшавы. Абмяркуеце, чаму Уэс Андерсан так майстэрскі стварае свае ідэальна сіметрычныя светы. 

Дата правядзення: 19 студзеня,18:00.
 
Лакацыя: афлайн у Варшаве.

Каб запісацца і даведацца падрабязнасці, дашліце паведамленне ў Instagram праекта.

Запісацца