«Мы прадстаўляем беларускае супольніцтва ў Познані. Рэсурс ажыццяўляецца ў межах платформы gmroom.org, якая стварае грыбніцу вакол Gray Mandorla Studio — мігранцкай квірсупольнасці маста:чак і актывіста:к», — гаворыцца ў апісанні.
Сайт poznan.gmroom.org робіцца ўласнымі сіламі на валанцёрскіх асновах.
«У першую чаргу мы ствараем яго для сябе і свайго кола, каб лепш пазнаваць горад, у якім жывём, і дзяліцца гэтым вопытам з іншымі. У будучыні мы хочам зрабіць версіі на іншых мовах, каб гэты рэсурс мог быць карысны таксама і іншым супольнасцям», — кажуць у камандзе праекта.
Пляцоўка складаецца з мапы Познані, на якой адзначаны месцы і раёны, а таксама зіна пра горад і яго прасторы. Гэта жывы журнал з мемамі, анонсамі, інтэрв’ю і разважаннямі, які дапамагае лепш пазнаваць Познань і адкрываць яе нанова разам.
