Стужка пра беларускіх палітвязняў трапіла ў шорт-ліст секцыі European Discovery — прыза журналістаў FIPRESCI, паведамляе Тэлеграм-канал «Свяшчэнны Белавуд».

Гэтая ўзнагарода прысуджаецца ў супрацоўніцтве з Міжнароднай федэрацыяй кінакрытыкаў (FIPRESCI) рэжысёру за першы поўнаметражны гульнявы фільм.

Нагадаем, поўнаметражны дэбют Мары Тамковіч «Пад шэрым небам» натхнёны гісторыяй беларускіх журналістаў Кацярыны Андрэевай і Ігара Ільяша.

Фіналістаў прэміі Еўрапейскай акадэміі агалосяць 17 студзеня 2026 года ў Берліне.

Як пісаў sekktor.online, 14 лістапала стужка Тамковіч перамагла ў намінацыі «Найлепшы незалежны еўра-міжземнаморскі фільм» на 14-м Catania Film Fest у Сіцыліі.