Арыгінальны квіз з’явіўся ў 2018 годзе, яго тварам стаў музыка і паэт Мікіта Найдзёнаў.

Нагадаем, у сакавіку 2023 года Мікіту затрымалі за ўдзел у пратэстах. Атрымаўшы «хатнюю хімію», ён змог эвакуіравацца ў Варшаву. Тут і адбудзецца перазапуск легендарнага шоу з жывымі музыкантамі.

Першыя гульні адбудуцца 26 і 27 лістапада ў Canoe Lounge (Świętokrzyska 14).