Нагадаем, YouTube-канал з анлайн-канцэртамі запусціў музычны журналіст Аляксандр Чарнуха.

Адна з мэтаў праекта — даць магчымасць «апынуцца» на канцэртах любімых гуртоў жахарам Беларусі.

«Сепультура Alive адбываецца ў амаль немагчымых умовах. Без падтрымкі бізнесу, рэкламных грошай і грантавых сродкаў — толькі дзякуючы вашай падтрымцы і жаданню разам рабіць круты праект для беларусаў і беларусак па ўсім свеце. Для мяне гэта пытанне персанальнай адказнасці: калі мне нешта падабаецца і я не хачу, каб яно памерла, я іду і падтрымліваю людзей, праекты, ініцыятывы. Бо гэтыя людзі, праекты і ініцыятывы дадаюць фарбы ў маё жыццё. Мне гэта падабаецца, я гатовы за гэта плаціць», — кажа стваральнік Сепультуры Alive.

Падтрымаць праект і музыкантаў можна па спасылцы https://buymeacoffee.com/sepulive

27 лістапада а 21:00 па менскім часе на канале адбудзецца анлайн-канцэрт гурта «Разбітае сэрца пацана».

РАЗБІТАЕ СЭРЦА ПАЦАНА ў ЖЫВЫМ ЭФІРЫ! Сепультуры Alive 27 лістапада ў 21:00 (Менск)