Ён можа стаць пераможцам у катэгорыі «Сцэна».

Як піша выданне Polityka, Ільінчык, які нарадзіўся і вырас у Беларусі, а адукацыю атрымаў у Расіі, мае польскія карані і называе сябе «гібрыдным палякам».

Пасля ўварвання Расіі ва Украіну рэжысёр пераехаў у Польшчу, дзе паставіў спектакль «F***ing in Brussels» у Teatr Polski Bydgoszcz і працаваў як драматург над операй «María de Buenos Aires» для опернага тэатра ў Варшаве.

Paszporty Polityki — узнагарода, якая з 1993 года ўручаецца ў сферы культуры штотыднёвым часопісам Polityka.

Цэрымонія адбудзецца 11 студзеня 2026 года.