Фільм «F-001» атрымаў cпецыяльную адзнаку ад журы за глыбокую канцэптуальнасць і неардынарны падыход, піша Reform.news.

Вынікі былі абвешчаны Акадэміяй мастацтваў у Лодзі (ASP Łódź).

«0.KATSUBA» – гэта аўтапартрэт, складзены са строяў, якія адлюстроўваюць апошнія пяць гадоў жыцця дызайнеркі.

«Праз адзенне і рух я спрабую выказаць свой асабісты досвед міграцыі, вайны і адраджэння. Гэты фільм — мой сумленны дыялог з сабой — пра дом, цела і свабоду», — тлумачыць аўтарка.

Аператар стужкі — вядомы беларускі дакументаліст Максім Швед.

Міжнародны конкурс Fashion Film Festival з’яўляецца часткай буйной падзеі Łódź Young Fashion, арыентаванай на маладых творцаў, якія імкнуцца інтэграваць дызайн адзення, кінематограф і мультымедыя.

Таша Кацуба — беларуска-польская мастачка і дызайнерка адзення.