Над песняй на польскай мове артыст працаваў разам з польскай актрысай і спявачкай Юліяй Каміньскай.

«Каб марознае дыханне зімы не пракралася да нас, Pan Savyan і Julia Kaminska падрыхтавалі цёплы сінгл „Pada, Pada“, які перанясе ўсіх у добрыя, настальгічныя часы — калі снег быў бялей, а пачуцці — нашмат мацней», — гаворыцца ў апісанні відэа.

Пад імем Pan Savyan у Польшчы выступае беларускі комік і актор Зьміцер Саўян. Ён стаў папулярны дзякуючы ролікам у TikTok, а ўжо ў 2024 годзе спрабаваў прайсці польскі нацыянальны адбор на «Еўрабачанне».