У вядомай беларускай інтэрнэт-краме заявілі, што іх галоўная мэта — падтрымка маладых беларускіх аўтараў, уклад у культуру краіны і адкрыццё новых імёнаў для нашых чытачоў.

«З гонарам аб’яўляем аб запуску нашага ўласнага выдавецтва, якое ўжо прымае рукапісы. Гэтая ініцыятыва стала магчымай дзякуючы паспяховай калабарацыі з творчым аб’яднаннем „Шуфлядка пісьменніка“, у рамках якой былі выдадзены кнігі „(Не)бачная Беларусь“ і „Крама Цудаў“. Цяпер мы імкнемся пашырыць нашыя гарызонты і актыўна развіваць літаратурнае асяроддзе ў Беларусі», — распавялі OZ.by.

Пачынаючых аўтараў запрашаюць адпраўляць свае рукапісы на электронную пошту books@oz.by.