Пра гэта музыкі распавялі ў сацсетках.

Выступленне павінна адбыцца 6 студзеня 2026 года. Паводле слоў музыкаў, у іх было «чатыры гады, каб пераасэнсаваць усё і зноў выбраць — музыку, людзей і святло».

Як пісаў sekktor.online, 19 кастрычніка франтмэна гурта Віталя Артыста ўключылі ў базу ўкраінскага сайта «Міратворац». Праект публікуе інфармацыю аб меркаваных «прарасейскіх тэрарыстах, сепаратыстах, наймітах, ваенных злачынцах і забойцах».

Раней музыкант расказаў у TikTok пра паездку ў Крым. Ён растлумачыў выбар кірунка ў тым ліку цяжкасцямі падарожжа ў Еўропу і пацікавіўся, ці не «зашквар» ездзіць на акупаваны Расеяй паўвостраў.