Кніга фотадакументаў з такой назвай — гэта новае выданне незалежнага архіва VEHA і Галерэі Arsenał.
Таксама да выдання далучаныя фотаздымкі з архіва, што збірае Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку.
Праект «Руіны Беларусі» распавядае пра лёсы беларускіх камяніц, што былі знішчаныя або застаюцца пад пагрозай. Гэта кніга пра крохкасць свету і трываласць памяці.
Прэзентацыя адбудзецца 15 снежня а 17:00 у Галерэі Arsenał (ul. Adama Mickiewicza 2). Івэнт пройдзе з уделам Лесі Пчолкі, Асі Хмыз, Уладзіміра Грамовіча. Правядзе сустрэчу Ілона Карпюк, намесніца дырэктара ЦБК.
Уваход вольны.
На старонках у Facebook: /GaleriaArsenal, /centrumkulturybialoruskiej і /archive.veha будзе даступная анлайн-трансляцыя.
VEHA — незалежны лічбавы архіў, што збірае фотаздымкі, зробленыя да 1980 года на тэрыторыі сучаснай Беларусі, і даследуе візуальную гісторыю паўсядзённасці.