У лютым 2026 года гурт выступіць у Польшчы, Германіі, на Кіпры і ў Літве.

Падтрымліваць беларусаў у туры будзе гурт Ka’aper.

Тур прыcвечаны 30-годдзю культавага альбома The Turns.

GODS TOWER — адзін з ключавых і самых вядомых беларускіх метал-гуртоў. Калектыў узнік у Гомелі яшчэ ў 1989 годзе пад назвай Chemical Warfare, а ў 1992 змяніў імя на Gods Tower і стаў змешваць цяжкі дум-метал з матывамі паганства і беларускага фальклору. У 90-я яны сталі культавым гуртом усходнееўрапейскай сцэны, выступалі на буйных фестывалях і дзялілі сцэну з вядомымі заходнімі камандамі, а альбом The Turns дагэтуль лічыцца класікай беларускага металу.