Песню «Zimno» можна паслухаць на розных музычных пляцоўках.

«Гэта найлепшая песня для такога халоднага надвор’я», — гаворыцца ў апісанні рэліза.

CHORNABROVA — праект, створаны беларускай спявачкай і акторкай Палінай Дабравольскай, які можна ахарактарызаваць як альтэрнатыўны хіп-хоп. Сама Паліна кажа, што стварыла новы жанр — B-pop: «беларускі, бісэксуальны, badass».

Над трэкам «Zimno» разам з Палінай працавала Kacper Słowik-Dabravolskaya.