Як піша «Вясна», Аксану Шаляпіну затрымалі ў чэрвені 2025 года. У лістападзе распачаўся суд паводле артыкула «Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».

Жанчыну асудзілі за тое, што яна дапамагла некалькім дзесяткам палітзняволеных, калі яны былі пад вартай.

Аксана Шаляпіна скончыла архітэктурны факультэт і з 2009 года займаецца алейным жывапісам; накірунак яе работ — экспрэсіянізм. Работы Аксаны знаходзяцца ў прыватных калекцыях Амерыкі, Германіі, Казахстана, Расіі, Грузіі, Беларусі, Люксембурга, Фінляндыі, Італіі, а таксама ў галерэі Larus (USA).