Памілаванне адбылося 13 снежня пасля перамоваў Лукашэнкі з амерыканскай дэлегацыяй на чале з Джонам Коўлам.

Як паведмляе «Вясна», большасць памілаваных прымусова вывезлі на тэрыторыю Украіны: туды дэпартавалі 114 чалавек, сярод іх 104 — беларусы.

У спісе вызваленых палітвязняў:

  • кіраўнік і заснавальнік Праваабарончага цэнтру «Вясна», лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі;
  • праваабаронца «Вясны» Валянцін Стэфановіч;
  • праваабаронца «Вясны» Уладзь Лабковіч;
  • палітык Павел Севярынец;
  • пенсіянерка Алена Гнаук;
  • юрыст Максім Знак;
  • журналістка, галоўная рэдактарка знішчанага ўладамі TUT.BY Марына Золатава;
  • былы прэтэндэнт у кандыдаты на пасаду прэзідэнта Віктар Бабарыка;
  • палітолаг Аляксандр Фядута.

Спіс абнаўляецца на сайце «Вясны».