Інтэрсэкцыйная фем ЛГБТК+ ініцыятыва Прызматыка запрашае на арт-тэрапеўтычную сустрэчу “Шар страхаў”.

У плане — папрацаваць са страхамі, трывогамі і хваляваннем праз творчасць. 

Што рыхтуюць арганізатары:

  • Арт-тэрапеўтычную тэхніку, каб дапамагчы мякка і бяспечна выказаць свае эмоцыі
  • Атмасферу падтрымкі і творчасці
  • Просты і даступны фармат — ніякіх спецыяльных навыкаў не патрабуецца.

Што спатрэбіцца:

  • Аркуш паперы A4 ці сшытак
  • Просты аловак або асадка
  • Каляровыя алоўкі, фламастэры, любыя іншыя матэрыялы на ваш выбар.

Дата правядзення: 4 лютага, 17:00 (па беларускім часе).

Дэдлайн: 1 лютага.

Зарэгістравацца