Кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта запрашае на Міжнародную навуковую канферэнцыю “Польска-беларускія моўныя, літаратурныя, культурныя і гістарычныя сувязі”.

На канферэнцыі плануюцца пасяджэнні ў 5 секцыях:

  • Беларусістычная глотадыдактыка: гісторыя, сучасны стан і перспектывы. Да 10-годдзя Майстэрні беларусістычнай глотадыдактыкі
  • Беларускія дыялекты ў краінах Еўрасаюза: гісторыя, даследаванне, структура, кантакты
  • Альгерд Бахарэвіч — пісьменнік трох рэальнасцей. Да 50-годдзя літаратара
  • Беларуская мова
  • Беларуская літаратура і культура.

Працоўныя мовы: беларуская, польская, англійская, руская.

Умовы ўдзелу: даслаць заяўку на электронны адрас арганізатараў konferencjakb@gmail.com.

Даты правядзення: 7-8 красавіка.

Лакацыя: Варшава, Факультэт прыкладной лінгвістыкі, Добрая, 55.

Дэдлайн: 24 сакавіка.

Падрабязней