Беларускі ПЭН абвяшчае збор заявак на новы сезон прэміі імя Францішка Багушэвіча за творы, выдадзеныя і апублікаваныя ў 2024 годзе. Гэта ўзнагарода ўшаноўвае творцаў, якія аднаўляюць гістарычную памяць і спрыяюць умацаванню беларускай ідэнтычнасці.

На прэмію могуць намінавацца:

  • Кнігі
  • Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа/відэацыклы
  • Кіно
  • Іншыя формы твораў, што адпавядаюць мэтам прэміі.

Умовы ўдзелу:

  • Права намінаваць творы маюць толькі сябры Беларускага ПЭНа.
  • Для ўдзелу ў конкурсе адсутнічаюць абмежаванні для аўтараў і аўтарак паводле ўзросту, грамадзянства, месца жыхарства і месца публікацыі твораў.
  • Намінуюцца творы жывых аўтараў і аўтарак, упершыню апублікаваныя ў перыяд з 1 студзеня да 31 снежня 2024 года. 

Дэдлайн: 19 лютага.

Падрабязней пра прэмію і ўмовы падачы заявак