У суботу, 20 снежня ў Беластоку адбудуцца заняткі па беларускіх традыцыйных калядных спевах.

Вас чакае сустрэча з Вольгай Барышнікавай, даследчыцай-этнамузыкалагіняй, выкладчыцай традыцыйнага спеву, інструменталісткай, лаўрэаткай міжнародных конкурсаў.

Пад апекай Вольгі Барышнікавай будзеце вывучаць калядныя песні і ствараць сабе і адно аднаму святочны настрой.

Так крок за крокам складаюць наш невялікі калядны гурт, што ўжо ў студзені адправіцца калядаваць, куды б вы думалі? – у Цялушкі!

Вядома, удзел у калядаванні – справа выключна добраахвотная. Калі вам не хочацца ехаць, вы можаце проста прыходзіць на заняткі, каб паспяваць разам, даведацца штосьці новае і правесці вечар у добрай кампаніі.

Удзел вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.