У каманду праекта сайта-каталога памяці Алеся Пушкіна шукаюць куратара/куратарку, якому або якой блізкая творчасць гэтага выбітнага беларускага мастака.

Прафесійныя абавязкі:

  • Курыраваць выставу памяці Алеся Пушкіна
  • Правесці конкурс даследчыцкай стыпендыі імя Алеся Пушкіна
  • Удзельнічаць ў стварэнні кантэнту пра творчасць мастака
  • Далучыцца да падрыхтоўкі мастацкага альбома
  • Супрацоўнічаць з мастакамі і культурнымі арганізацыямі.

Ад кандыдатаў чакаюць:

  • Мець досвед працы ў ролі куратара і/або арт-мэнеджара ці арганізатара культурных мерапрыемстваў
  • Навыкі публічнай камунікацыі
  • Уменне працаваць ў камандзе і наладжваць эфектыўныя сувязі
  • Здольнасць балансаваць паміж творчасцю і тэрмінамі
  • Жаданне папулярызаваць беларускую культуру.

Умовы працы:

  • Занятасць: 30%
  • Тэрмін — 6 месяцаў з магчымасцю працягу
  • Праца ў камандзе аднадумцаў
  • Пажаданае месца пражывання — Кракаў ці Варшава, Польшча.

Рэзюмэ і матывацыйнае эсэ на тэму “Як прыцягнуць ўвагу да творчасці Алеся Пушкіна” дасылайце на alespushkin@proton.me.

Дэдлайн: 28 лютага.