Беларуская тэатральная школа ў Вільнюсе шукае вядучых для TikTok-праекта, арыентаванага на моладзь у Беларусі.
Чаго чакаюць ад кандыдатаў і кандыдатак:
- Актыўная жыццёвая пазіцыя — вам ёсць, што расказаць аўдыторыі
- Зразумелая, займальная падача
- Час і жаданне ўдзельнічаць у праекце
- Адказнасць
Як патрапіць у праект:
- Абраць тэму, якая будзе цікавая падлеткам і моладзі ў Беларусі
- Запісаць кароткае відэа ў фармаце TikTok (можна на рускай і беларускай)
- Даслаць гатовае відэа на пошту info@razam.lt (у тэме ліста напішыце “цік-ток”).
На што звяртаюць увагу:
- Выбар тэмы
- Манера падачы
- Харызма і індывідуальнасць.
Здымаць і мантаваць не патрабуецца, каманда дапаможа з тэмамі і возьме на сябе ўсе тэхнічныя моманты.
Працоўныя дэталі:
- Асноўныя здымкі пройдуць з сакавіка па травень, магчымы працяг у чэрвені
- Аплата за кожны зняты ролік.
Дэдлайн: 20 лютага, 23:00.