Прававая Ініцыятыва прапануе бясплатныя юрыдычныя кансультацыі.

Хто можа звяртацца: беларусы і беларускі, якія былі вымушаныя пакінуць краіну з-за палітычнага пераследу або пагроз.

Прапануецца:

  • Кансультацыі па пытаннях міграцыі, бяспекі за мяжой і абароны ад дыскрымінацыі
  • Падтрымка пры атрыманні міжнароднай або гуманітарнай абароны
  • Юрыдычная дапамога ў выпадках пагрозы дэпартацыі, экстрадыцыі або затрымання па запыце беларускіх уладаў
  • Падрыхтоўка дакументаў, якія пацвярджаюць небяспеку вяртання ў Беларусь.

Як атрымаць дапамогу:

  • Ананімна праз платформу Legal Hub
  • Запоўніць гугл-форму на сайце Прававой ініцыятывы: для запыту дакументаў у міграцыйныя органы тут, для атрымання юрыдычнай кансультацыі тут
  • Звязацца напрамую: E-mail: migration.legin@gmail.com, Telegram: @pravovaya_initsiativa.

Канфідэнцыяльнасць гарантуецца: усе дадзеныя выкарыстоўваюцца толькі для сувязі і выдаляюцца праз 6 месяцаў.