Прававая ініцыятыва прапануе вакансію спецыяліста па міжнароднай адвакацыі на поўную занятасць.

Заробак: 2000 еўра брута.

Асноўныя абавязкі:

  • Распрацоўваць і рэалізоўваць стратэгію міжнароднай адвакацыі як аднаго з напрамкаў дзейнасці арганізацыі
  • Арганізоўваць і ўдзельнічаць у міжнародных мерапрыемствах, канферэнцыях і сустрэчах
  • Усталёўваць і падтрымліваць стасункі з міжнароднымі арганізацыямі, палітыкамі, партнёрскімі арганізацыямі, СМІ
  • Гатаваць і праводзіць прэзентацыі, брыфінгі і справаздачы для міжнародных сустрэч (ААН, АБСЕ і Еўрапейскі парламент)
  • Адсочваць і аналізаваць сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі, рыхтаваць стратэгічныя рэкамендацыі
  • Вакансія прадугледжвае публічнасць і гатоўнасць да перыядычных паездак.

Патрабаванні:

  • Веды сістэмы міжнародных механізмаў па правах чалавека
  • Веды сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі
  • Валоданне англійскай мовай на ўзроўні свабоднай камунікацыі
  • Камунікатыўныя і аналітычныя здольнасці.

Рэзюмэ, суправаджальны ліст з апісаннем вашага досведу і матывацыю дасылайце на lirngo@gmail.com.

Лакацыя: Літва, Вільнюс.

Дэдлайн: 21 лютага.