Media Base LAB прапануе далучыцца да TikTok-рэдакцыі пра культуру, дзе пакаленне Z стварае кантэнт для пакалення Z.
Да ўдзелу ў практычнай лабараторыі кантэнту і крэатыву запрашаюцца беларусы і беларускі ва ўзросце 18 — 24 гадоў, якія плануюць працу ў крэатыўнай індустрыі і медыя.
У праграме курса:
- Ролі на выбар: у кадры, сцэнарыі, мантаж, крэатарства
- Практыка замест тэорыі: крэатыўныя планёркі, эксперыменты, здымкі, аналіз трэндаў, воркшопы
- Ганарары
- Нетворкінг і ментарынг: прафесіяналы з медыя, якія дапамогуць развівацца
- Рэалізацыя ідэй: дапаможам запусціць твой праект
- Шанс застацца ў камандзе і стаць часткай рэдакцыі.
Умовы ўдзелу:
- Месцаў усяго 10 — конкурсны адбор
- 5 гадзін вольнага часу ў тыдзень.
Даты правядзення: 1 сакавіка, працягласць — 3 месяцы.
Лакацыя: Варшава.