Culture Makes запрашае на адкрытую лекцыю “Еўрапейская фатаграфічная прастора” з Яўгенам Атцецкім

Яўген Атцецкі — фатограф, грамадзянскі журналіст і сузаснавальнік школы фатаграфіі ФШ1 у Мінску. У адказ на новыя выклікі школа трансфармавалася ў Беларускую фатаграфічную платформу, якая падтрымлівае фатографаў і дапамагае ім выбудоўваць міжнародныя сувязі.

Падчас лекцыі плануецца абмяркаваць:

  • Што такое еўрапейская фатаграфічная прастора: фестывалі, інстытуцыі, конкурсы і фотакнігі
  • Як змяняецца медыум у кантэксце сучасных культурных трэндаў
  • Дэкаланіяльны падыход у фатаграфіі і яго значэнне
  • Якія магчымасці ёсць для беларускіх аўтараў у Еўропе?
  • Што робіць ФШ1 для пашырэння фатаграфічнай супольнасці.

Дата правядзення: 19 лютага, 19:00 па Варшаве.

Лакацыя: анлайн у Zoom і афлайн у Варшаве (дакладней — пасля рэгістрацыі).

Зарэгістравацца