Прэс-клуб Беларусь сумесна з Deutsche Welle Akademie аб’яўляе набор ментараў з медыякампетэнцыямі для падтрымкі беларускіх журналістаў у выгнанні. 

Прыярытэтныя напрамкі:

  • Аўдыёпрадакшн
  • Відэапрадакшн
  • Кантэнт-аналіз
  • Сторытэлінг
  • Дата-журналістыка
  • Расследавальніцкая журналістыка.

Умовы ўдзелу:

  • Даслаць свае прапановы на  email academy@press-club.pro
  • У лісце пазначыць тэму “Space for Freedom. Ментарства”, прапісаць пажаданае ўзнагароджанне за дзень ці гадзіну працы, далучыць прафесійнае рэзюмэ, пазначыць напрамак, з якім вы б хацелі працаваць
  • Чаканы час працы над адным праектам: 10 працоўных дзён ці 80 гадзін
  • Кожны ментар будзе курыраваць адзін або некалькі праектаў.

Дэдлайн: 23 лютага.