Адукацыйная платформа для беларусак WE Platform запрашае на бясплатны анлайн-курс “Пошук ідэй прадукта”.

Арганізатаркі абяцаюць, што падчас курсу вы:

  • Азнаёмцеся з творчымі тэхнікамі і шаблонамі, якія дапамогуць вам прыдумаць нешта новае
  • Даведаецеся, як праверыць ідэю на жыццяздольнасць, што трэба ведаць, над чым працаваць далей
  • Зразумееце,на што звярнуць увагу, каб упэўніцца, што прадукт будуць набываць.

Фармат курса:

  • Кароткі курс складаецца з 3 модуляў
  • У кожным з модуляў вы знойдзеце відэа, тэсты для самаправеркі і хатнія заданні
  • Вы будзеце мець доступ да курса на працягу 30 дзён
  • Пасля заканчэння курса вы атрымаеце індывідуальны сертыфікат.

Платформа працуе ў тэставым рэжыме. Калі ў вас ёсць праблемы з доступам да курса, напішыце на contact@weplatform.org.

Падрабязнасці і рэгістрацыя