Музей Вольнай Беларусі запрашае на першую сустрэчу Беларускай музейнай лабараторыі.

Да ўдзелу запрашаюцца музейныя супрацоўнікі, культуролагі, гісторыкі і іншыя зацікаўленыя спецыялісты, што знаходзяцца ў вымушанай эміграцыі і хацелі б заставацца ў прафесіі.

Мэта першай сустрэча Беларускай музейнай лабараторыі — прааналізаваць магчымасць аб’яднання ў супольнасць з устойлівымі прафесійнымі сувязямі.

Асаблівая ўвага будзе надавацца пытанням стратэгічнага развіцця, камунікацыі, захавання культурных каштоўнасцяў і праблем інтэграцыі ў еўрапейскі кантэкст ва ўмовах эміграцыі беларускай культуры.

Даты правядзення: 6 — 7 сакавіка. 

Лакацыя: Варшава, Музей Вольнай Беларусі. 

Зарэгістравацца