Першым рэлізам стане зборнік эскізаў .К, запісаных у перыяд з 2019-га па 2025 год, пад назвай «Імхі».
«Сябры, гэты дзень настаў, у нас вырастае яшчэ адна галава, якую завуць касетны лэйбл, яна маладая, злая, прыгожая і збіраецца выдаваць новую беларускую музыку на касетах!» — паведамілі ў выдавецтве.
Альбом Яўгена Кучмэйна будзе падзелены на дзве канцэптуальныя часткі, якія адпавядаюць бакам касеты.
Бок А змяшчае трэкі, зробленыя з дапамогай лупера, электрагітары, вакальнага дылэя, мадулятараў, рэвераў і дысторшна. На баку Б сабраныя імправізацыі акустычнай гітары. Абедзве часткі запісаны на смартфон — з дынамікаў альбо проста з гітары.
Трэкі не маюць тэксту і выразнай структуры, не прайшлі апрацоўку звядзеннем ці перазапісам — толькі мастэрынг: раўнаванне гучнасці і танальны баланс.
Зрабіць перадзамову: https://ko-fi.com/s/a0a6640efa
