У праграме зафіксаваны спіс аб’ектаў спадчыны, дзе плануюцца рамонтна-рэстаўрацыйныя работы за рахунак рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў.

Сярод названых тэрмінаў:

• 2027 — завяршэнне рэстаўрацыі комплексу будынкаў Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі.
• 2026-2029 — шэраг рэстаўрацыйных работ у Палацавым комплексе ў Ружанах (Пружанскі раён).
• 2030 — завяршэнне рэканструкцыі (з кансервацыяй і прыстасаваннем) Навагрудскага замка.
• 2029 — рэканструкцыя з рэстаўрацыяй касцёла Божага Цела ў Нясвіжы.

Таксама ў Мінкульце сцвярджаюць, што плануецца развіццё сучасных тэхналогій у музеях і пры арганізацыі культурных мерапрыемстваў.

Акрамя таго, праграма «Культурная прастора» на 2026-2030 уключае дзве падпраграмы: «Культурная спадчына» і «Мастацтва і творчасць».