Беларускі кампазітар электраакустычнай музыкі выкарыстоўвае палявыя запісы беларускіх народных песень.

Апошні рэліз «Krope» створаны ў супрацоўніцтве з этнографкай Ірынай Васільевай. Брытанскае выданне The Quietus уключыла яго ў спіс найлепшых альбомаў 2025 года.

Таксама Антон — заснавальнік лэйбла Shatkavalka і прасторы Accidental Point.

Тур распачнецца 22 студзеня ў варшаўскай клубакавярні Młodsza Siostra, а завершыцца 22 лютага ў мінскай прасторы Accidental Point.