Прэм’ера пастаноўкі «Апошні сведка» адбудзецца 7 лютага на сцэне Teatr Powszechny (Jana Zamoyskiego 20). Яна заснаваная на гісторыях пра затрыманні журналістаў у 2020 годзе.
Галоўны герой — Руслан — кожны дзень ездзіць на ровары па вуліцах Гродна ў пошуках навін, а таксама запісвае гісторыі мінулага роднага горада і яго жыхароў. А ў жніўні 2020 года ён становіцца мішэнню пераследу.
Па словах журналіста і галоўнага рэдактара выдання MOST Руслана Кулевіча, яго асабістая біяграфія — толькі частка вобраза галоўнага героя.
Тэкст напісала Амалія Рызніч. У спектаклі грае беларус Міця Савелаў, які ўдзельнічаў у серыялах для Netflix — «Кароне» і «Задачы трох цел».
Пасля спектакля адбудзецца дыскусія «Перспектывы змен у Беларусі: 2026 год» з удзелам беларускіх і міжнародных экспертаў.
Спектакль ідзе на англійскай, рускай і беларускай мовах з англійскімі субцітрамі, дыскусія пройдзе на англійскай мове.
Пачатак — а 19:30. Квіткі