У першыя выходныя вясны, Музей Вольнай Беларусі запрашае на прэм’еру ад Свабоднага Тэатра – Onyx.

Спектакль па п’есе Максіма Дасько пра вясёлае, але шалёнае жыццё мінскіх падлеткаў на пачатку 90-ых. 

“Нам яшчэ не было васямнаццаці, мы жылі ў спальным раёне на ўскрайку Менска, слухалі рэп усходняга ўзбярэжжа, пераважна Onyx, і былі ўцягнутыя ў крымінальнае асяроддзе: часткова – з-за адсутнасці выбару, часткова – свядома, пад уплывам крымінальнай рамантыкі”.

Рэжысёрка: Юлія Шаўчук.

Узроставае абмежаванне: 18+.

Данаты вітаюцца.

Даты правядзення: 1—2, 8—9 сакавіка, 18:00.

Лакацыя: Варшава, Музей Вольнай Беларусі, ul. Foksal 11.

Зарэгістравацца