Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі запрашае на круглы стол “Урбананімічная прастора Беларусі. Канцэпцыі ўпарадкавання, дэкаланізацыі, дэкамунізацыі”. 

Выступы і дыскусія будуць прысвечаныя праблемнай сітуацыі з назвамі вуліц і іншых аб’ектаў у Беларусі.

Круглы стол будзе падзелены на дзве тэматычныя панэлі:

  • Унутрыгарадская тапанімія Беларусі: выклікі камуністычнай і каланіяльнай спадчыны
  • Упарадкаванне ўрбананімічнага ландшафту: крыніцазнаўчы і лінгвістычны аспекты.

На мерапрыемстве выступяць гісторыкі, мовазнаўцы, краязнаўцы, колішнія ўдзельнікі тапанімічных камісій розных гарадоў Беларусі.

Падчас круглага стала будуць прэзентаваныя канцэпцыі дэкамунізацыі ўнутрыгарадскіх назваў, упарадкавання ўрбананімічнага ландшафту з улікам нацыянальных тапанімічных традыцый і моўнай спецыфікі.

Напрыканцы дня, з 18:00 да 19:00, адбудзецца дыскусія “Якія могуць быць падыходы да ўпарадкавання ўрбаністычнага ландшафту Беларусі?”

Удзельнікі:

  • Вінцук Вячорка
  • Алесь Капуцкі
  • Павел Церашковіч
  • Алесь Пашкевіч.

Мадэратар: Андрэй Казакевіч.

Дата правядзення: 28 лютага, 14:00 — 19:00. 

Лакацыя: Вільнюс, дакладнае месца правядзення — пасля рэгістрацыі.

Зарэгістравацца