“Зялёны партал” запрашае далучыцца да “Зялёных вэбінараў” — серыі сустрэч з экспертамі, якія дапамогуць разабрацца ў экалагічных выкліках і рашэннях для будучыні. 

Праграма наступная(час правядзення — па Мінску):

  • 4 сакавіка, 18:30 — 19:30. “Гарады будучыні: як спраўляцца з крызісамі ў камунальнай сферы”, Уладзімір Зуеў, магістр палітычных навук, старшыня праўлення фонду “Неруш Натура”, член каардынацыйнага камітэта Беларускай Нацыянальнай Платформы Форума Грамадзянскага Таварыства Усходняга Партнёрства.
  • 6 сакавіка, 18:30 – 19:30. “Біяразнастайнасць для людзей і планеты. Значэнне, пагрозы, новыя тэндэнцыі ў захаванні”, Ірына Макарэвіч, экспертка па захаванні біяразнастайнасці.
  • 11 сакавіка, 18:30 — 19:30. “Транспарт і яго экалагічнасць. Што зараз адбываецца ў Беларусі? Нашы адказы на вашыя пытанні”, Павел Гарбуноў, эксперт па транспарце.
  • 13 сакавіка, 18:30 — 19:30. “Уразлівасць энергетычнай сістэмы Беларусі да знешніх і ўнутраных шокаў”, Яўген Макарчук, спецыяліст у галіне энергетыкі.

Зарэгістравацца